Сельгасарганізацыі Любаншчыны працягваюць нарыхтоўку кармоў на будучы зімова-стойлавы перыяд

Общество
2 сентября 2020
131
Сельгасарганізацыі Любаншчыны працягваюць нарыхтоўку кармоў на будучы зімова-стойлавы перыяд

У сярэднім па раёне назапашана больш за 15 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы. Вельмі зладжана і рэзультатыўна ў гэтым плане працуюць калектывы КСУП “Э/б “Любанская”, адкрытых акцыянерных таварыстваў “Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі, “Палессе-агра”, “Забалацкі”, “БВА”, сельгасупраўлення “Загальскі” ААТ “МАПІД”. Пакуль значна адстаюць ад іншых у раёне корманарыхтоўшчыкі сельгасфіліяла “Гарадзяцічы” ААТ “Любанскі райаграсэрвіс”: тут нарыхтавана крыху больш за 10 ц к. адз.

Зараз амаль усе сельгасарганізацыі актыўна назапашваць сілас з кукурузы. Так, з пачатку верасня пачалі закладваць у траншэі гэты сакавіты корм у “Э/б “Любанскай”. Як паведаміла выконваючая абавязкі галоўнага агранома названай гаспадаркі Таісія Пекар, на гэтыя мэты КСУП патрэбна скасіць 1 064 гектараў каралевы палёў. Урадзіла ж культура крыху горш, чым годам раней – нядобрую справу зрабілі веснавыя замаразкі.

– Зараз атрымліваем крыху больш за 230 цэнтнераў кукурузнай масы з гектара. Плануем закласці на захоўванне 10 130 тон пажыўнага сіласу. Не ўпускаем ніводнай гадзіны, таму працоўны дзень у нас доўжыцца з самага ранку і да позняга вечара. Скошваннем, адпаведна і здрабненнем кукурузы, займаюцца механізатары Юрый Захарчанка і Фёдар Пекар. Яшчэ пяць працаўнікоў, вадзіцеляў і трактарыстаў, авозяць масу на трамбоўку ў траншэі.

Побач з гэтым у гаспадарцы ідзе ўборка насення яравога рапсу. Спадзяёмся, збяром добры ўраджай яго: атрымліваем у сярэднім 22 цэнтнеры з гектара, – падзялілася Таісія Мікалаеўна. Яна таксама зазначыла, што для работнікаў палёў КСУП арганізавана дастаўка гарачых абедаў, а гатуюць іх павары раённана спажывецкага таварыства. Усе працаўнікі і спецыялісты забяспечаны спецадзеннем і абуткам. 



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio