Сёлета на Любаншчыне кукуруза ўрадзіла лепш, чым годам раней
Сёлета на Любаншчыне кукуруза ўрадзіла лепш, чым годам раней
Сельгасарганізацыі
Любаншчыны працягваюць нарошчваць кармавую базу для патрэб буйной рагатай
жывёлы.
Так, у сярэднім па раёне на раніцу 17 верасня назапашана 18,43 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,18 ц к. адз. больш, чым летась.
Заданне па нарыхтоўцы сена выканана на 53%, сенажу – на 77,5%, сіласу – на 47%.
Кукуруза ўжо ўбрана з трэці плошчаў (33%), адведзеных пад яе. Ураджайнасць зялёнай масы царыцы палёў складае 282 цэнтнеры з гектара (2018 – 200 ц/га), а зерня – 67 ц/га (2018 – 56 ц/га).









