Сеюць лён заўзята
Сеюць лён заўзята
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Любанскі льнозавод» у самым разгары сяўба лёну. Па словах галоўнага агранома ААТ Алы
Брагінец, сёлета гэту культуру запланавана вырошчваць на 1 931 гектары, у
тым ліку на Любаншчыне на 1 017 га. “Паўночны шоўк” будзе апрацоўвацца на
частцы сельгасугоддзяў адкрытых акцыянерных таварыстваў “Рачэнь”, “Забалацкі”,
“Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі” і КСУП “Таліца-агра”.
На раніцу 17 красавіка бягучага года, па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні выканкама, семя льну загорнута на 400 гектарах, што складае 39% ад плана па раёне. Захоўваючы агратэхніку культуры, працаўнікі льнозавода за дзень засяваюць ільном каля 80 гектараў палеткаў.
На здымку: Механізатар ААТ “Любанскі льнозавод” Юрый ШАПЛЫКА, задзейнічаны на падвозцы і загрузцы насення льну ў сеялкі, выдатна спраўляецца з пастаўленай задачай.









