Санслужба Любанскага раёна падвяла вынікі летняга маніторынгу зон адпачынку каля вады
Нагадаем, дазволенымі месцамі для купання былі вызначаны вадаёмы, размешчаныя ў раёне гарадскога пляжа, баз адпачынку «Лап-Ландыя» і «Бабровая хатка», а таксама каля доміка паляўнічага і рыбалова паблізу Любанскага вадасховішча.
На трох зонах адпачынку перыядычна выяўляліся парушэнні санітарнага ўтрымання тэрыторый пляжаў і кантэйнерных пляцовак. Балансаўтрымальнікам былі накіраваны рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў.
Акрамя таго, санітарная служба ў летні перыяд пастаянна правярала якасць вады ў адведзеных для купання месцах. Было адабрана і даследавана 80 спроб вады з паверхневых вадаёмаў, дзве з іх не адпавядалі ўстаноўленым патрабаванням па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі.
У выніку было абмежавана купанне дзяцей у вадаёме, што размешчаны ў раёне гарадскога пляжа. Аднак гэта абмежаванне было знята пасля атрымання двух наступных вынікаў лабараторных даследавнняў аб адпаведнасці вады гігіенічным нараматывам.
На здымку: у спёку заўсёды мнагалюдна на вадаёме, размешчаным каля доміка паляўнічага і рыбалова паблізу Любанскага вадасховішча.
Фота з архіву «ГЛ».









