Самы час тэхніку рамантаваць
Менавіта зараз вялікую ўвагу арганізацыі надаюць стану тэхнікі і агрэгатаў, прасцей кажучы, як след займаюцца рамонтам, на што раней не хапала часу. Пры гэтым на першы план выходзіць работа слесараў. Ігар ПУЧЭНЯ (на здымку) з сельскагаспадарчага філіяла «Гарадзяцічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Любанскі райаграсэрвіс»у названай гаспадарцы працуе больш за пяць гадоў. На машынна-трактарным парку вёскі Палічын ён рамантуе тэхніку, справу сваю любіць. Ігар – хлопец мясцовы, таму добра ведае сваіх паплечнікаў, механізатараў і вадзіцеляў, не горш ён «знаёмы» і з даручанай ім тэхнікай, не раз яе наладжваў. Днямі, напрыклад, рамантаваў пагрузчык ТО-342 і трактар МТЗ-920. Малады слесар часам звяртаецца па дапамогу да кіраўніцтва МТП і заўсёды ўпэўнены ў тым, што яму і падкажуць, і дапамогуць.









