Руплівец ААТ «Забалацкі» Яраслаў Ціхенькі дапрацоўвае зерне кукурузы на ЗСК-40Ш

Общество
24 сентября 2019
282
Руплівец ААТ «Забалацкі» Яраслаў Ціхенькі дапрацоўвае зерне кукурузы на ЗСК-40Ш
 
У адкрытым акцыянерным таварыстве «Забалацкі» кіпіць работа па ўборцы царыцы палёў на зялёную масу і зерне.

Зладжана працуюць і на зернятоках – там дапрацоўваецца зерне кукурузы. Такой справай з пачатку сезона ўборкі займаюцца машыністы і аператары сушыльных установак, у ліку якіх і Яраслаў Ціхенькі. У «Забалацкім» Яраслаў Пятровіч працуе інжынерам па працаёмкіх работах, але ў час гарачай пары штораз «мяняе кваліфікацыю» на аператара зернесушыльнага комплексу ЗСК-40Ш, які знаходзіцца ў вёсцы Смольгава.

Працэс ачысткі і сушкі зерня кукурузы да патрэбнай вільготнасці доўгі, дарэчы, адна засыпка шахты ЗСК-40Ш складае 80 тон.

– Устаноўка працуе добра, спраўна, – дзеліцца Яраслаў Пятровіч, – як новая, хаця, калі палічыць, ёй ля дзясятка гадоў. Гэта мой дзявяты сезон на сушцы збожжа, таму для мяне няма нічога непрывычнага.

Па стане на раніцу 24 верасня ў гаспадарцы ўжо сабралі 1083 тоны зерня, ураджайнасць складае ў сярэднім 70 ц/га. Згодна з планам таварыства, 457 тон кукурузнага зерня будзе выкарыстана на зернефураж, пэўная колькасць пойдзе на рэалізацыю і насенне. Пакуль жа абмалот зерня кукурузы не завяршыўся, таму работы ў працаўнікоў «Забалацкага», як і ў іншых гаспадарках, удосталь.

На здымку: Яраслаў ЦІХЕНЬКі, машыніст ЗСК-40Ш ААТ «Забалацкі», дзеліцца тым, якое добрае зерне кукурузы вырасла ў гэтым годзе ў гаспадарцы.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio