Рэзультат працы гаворыць сам за сябе
Рэзультат працы гаворыць сам за сябе
Жывёлагадоўля – адна з галоўных галін сельскай гаспадаркі, ад эфектыўнай дзейнасці якой залежыць эканоміка сельгасарганізацый, таму ёй надаецца першачарговая ўвага. У Любанскім раёне праводзіцца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўмоў кармлення і ўтрымання грамадскага статка, прафілактыцы захворванняў.Сур’ёзныя патрабаванні да аператараў машыннага даення кароў і даглядчыкаў маладняку буйной рагатай жывёлы. І тыя, і другія павінны добра ведаць асаблівасці ўтрымання жывёлы, захоўваць тэхналогію вытворчасці сыравіны. Як правіла, лепшых вынікаў у рабоце дабіваецца той, хто валодае прафесійнымі навыкамі, мае вопыт і ўвесь час імкнецца дасягнуць вышэйшых рэзультатаў.
Так, за 2017 год у адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» лепшымі аператарамі машыннага даення кароў прызнаны Людміла Кароль і Іна Адарчук з малочнатаварнай фермы «Дарасіно». Кожная з іх надаіла на адну фуражную карову 4 710 кілаграмаў малака. Працуюць жанчыны на адной групе, на абслугоўванні ў іх 206 дойных кароў. Па словах брыгадзіра МТФ Ліліі Мельнік, абедзве даяркі вылучаюцца сур’ёзным стаўленнем да абавязкаў. У сваю чаргу гэта спрыяе росту прадукцыйнасці працы, павышэнню вытворчасці сыравіны.Лепшым аператарам па дарошчванні маладняку БРЖ за мінулы год у ААТ «Урэцкі» стала Парасковія Чокан з МТФ №3 «Крупенікі». Жывёлавод здолела забяспечыць на 100% захаванне цялят. А сярэднясутачныя прывагі гадаванцаў яе групы, у якой зараз 102 галавы, склалі 550 грамаў.









