Рэдакцыяй газеты аб’яўлены конкурс «Любімы горад», прымеркаваны да 455-годдзя Любані

Общество
1 июня 2021
119
Рэдакцыяй газеты аб’яўлены конкурс «Любімы горад», прымеркаваны да 455-годдзя Любані

Юбілейная дата будзе адзначацца напачатку ліпеня. А да гэтага з 1 па 21 чэрвеня жыхары райцэнтра і Любанскага раёна, незалежна ад узросту і прафесійнай дзейнасці, могуць даслаць на e-mail рэдакцыі (lluban.by@mail.ru) свае цікавыя, яркія і арыгінальныя фотаработы (не больш за пяць), якія адлюстроўваюць прыгажосць і самабытнасць любімага горада, яго вуліц, двароў, насельнікаў і г.д.

Патрабаванні да здымкаў:  фармат – JPEG, JPG; памер: ад 1 000 пікселяў. Удзельнікі конкурсу павінны абавязкова ўказваць прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактны тэлефон і адрас рэгістрацыі, а таксама назву работы. Вітаецца творчае суправаджэнне ў выглядзе кароткага верша, празаічнай нататкі.

Здымкі будуць размешчаны ў групе газеты «Голас Любаншчыны» ў сацыяльнай сетцы Instagram, дзе і пройдзе галасаванне за лепшыя з іх. Аўтары трох фота, што набяруць найбольшую колькасць галасоў падпісчыкаў, стануць пераможцамі і атрымаюць  Дыпломы ад рэдакцыі і бясплатную падпіску на раённае выданне на трэці квартал 2021 года.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio