Развіццё АПК – асноўная тэма дыскусійнай пляцоўкі

Общество
8 декабря 2020
152
Развіццё АПК – асноўная тэма дыскусійнай пляцоўкі

На Міншчыне працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі, падчас якіх выказваюцца канструкцыйныя прапановы, што пасля будуць абмярковацца дэлегатамі IV Усебеларускага народнага сходу.

На мінулым тыдні, у прыватнасці, такая нарада з удзелам першага намесніка старшыні Мінаблвыканкама Сяргея Ляўковіча, адбылася ў г. Узда. На яе сабраліся кіраўнікі і спецыялісты аграпрамысловага комплексу вобласці, дэпутаты, лідары прафсаюзнага руху. Любаншчыну прадстаўлялі дырэктары СУ “Загальскі” ААТ “Мапід” Аляксандр Буян і ААТ “Юрковічы” Мікалай Бойка.

Яны распавялі,  што на дыскусійнай пляцоўцы  абмяркоўвалі актуальныя пытанні развіцця рэгіёна і краіны. Агучваліся розныя меркаванні. І ўсе ў асноўным датычылі сельскай гаспадаркі, так як для многіх раёнаў аграрны вектар – асноўны ў эканоміцы.Таму ўдзельнікі сышліся на неабходнасці павышэння стандартаў жыцця на вёсцы, іміджа аграрных прафесій. Каб маладыя спецыялісты з ахвотай накіроўваліся на работу ў арганізацыі АПК і замацоўваліся там. Бо, як усім вядома, будучыня за моладдзю.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio