Раніцай 14 жніўня выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне дома ў пасёлку Пагарэлка
Раніцай 14 жніўня выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне дома ў пасёлку Пагарэлка
Раніцай 14 жніўня ў 7 гадзін 33 мінуты ў Любанскі раённы
аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра тое, што моцнае
задымленне назіраецца ў жылым доме, размешчаным у пасёлку Пагарэлка Рачэнскага
сельскага савета.
Праз 12 мінут першая аўтацыстэрна ўжо была на месцы здарэння і прыступіла да тушэння ўзгарання. На ліквідацыю пажару спатрэбілася 13 мінут.
Агонь не паспеў нанесці вялікага ўрону, пашкоджана міжпакаёвая перагародка.
Як пасля высветлілася, пажарных выклікаў адзін з гаспадароў дома 1963 года нараджэння. Пра моцнае задымленне ў раёне печы яму паведаміў брат 1965 г. н., які таксама з’яўляецца гаспадаром пабудовы.
Мяркуемая прычына ўзгарання – эксплуатацыя няспраўнай печы.
Дададзім, з пачатку года на тэрыторыі Рачэнскага сельскага савета гэта ўзгаранне стала пятым па ліку, на тушэнне якога выязджалі выратавальнікі.
Фота Любанскага РАНС.









