Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройде ў анлайн-фармаце

Общество
16 июня 2020
127
Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» пройде ў анлайн-фармаце

 З 11 чэрвеня стартаваў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі».

Як паведаміў першы сакратар Любанскага райкама грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Сяргей Карань, сёлета ён праходзіць у новым фармаце – анлайн. Удзельнікі – бацькі з дзецьмі, якія і сваё жыццё, і прафесійную дзейнасць цалкам звязваюць з сельскай мясцовасцю – рыхтуюць відэаролікі працягласцю 10 мінут пра сваю сям’ю і эсэ «Мая сям’я самая лепшая». Гэтыя творчыя работы ім неабходна прадставіць да 24 чэрвеня ў раённы камітэт ГА «БРСМ», дзе і будуць падведзены вынікі.

А сям’я-пераможца пасля прыме ўдзел у абласным этапе праекта. Фінал жа яго плануецца правесці 10-11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя, што на Магілёўшчыне, у рамках рэспубліканскага фэсту «Купалле».



pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio