Прысвячалася 80-годдзю міліцыі Мінскай вобласці
Спаборніцтвы прайшлі 1 чэрвеня на тэрыторыі ўрочышча Дубы Стаўбцоўскага раёна на беразе ракі Нёман. У іх узялі ўдзел 16 каманд.
Праваахоўнікі, якія прадставілі наш раён, выступалі ў адной камандзе са старадарожскімі калегамі. У выніковай табліцы зборная размясцілася на шостым радку. У многім гэта заслуга любанчан, на рахунку якіх некалькі дыпломаў за перамогу і прызавыя месцы.
Так, начальнік райаддзела ўнутраных спраў Уладзімір Смірноў паказаў лепшы вынік у стральбе з пісталета Макарава і ў конкурсе прафесійнага майстэрства (спаборніцтвы вяліся сярод начальнікаў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў). Начальнік аддзела крымінальнага вышуку Аляксей Ткач заняў трэцяе месца ў гіравым спорце (рывок гіры вагой 24 кілаграмы).
Акрамя таго, зборная перамагла ў перацягванні каната. А значыць, самыя моцныя супрацоўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў Міншчыны (маецца на ўвазе кіраўніцкі склад) нясуць службу на Любаншчыне і Старадарожчыне.
У праграму спаборніцтваў уваходзілі таксама спартыўная рыбалка, пляжны валейбол, міні-футбол, комплексна-сілавое практыкаванне.









