Прыступіў да работы будаўнічы атрад
Прыступіў да работы будаўнічы атрад
5 ліпеня прыступіў да работы будаўнічы студэнцкі атрад
«Максімум», які ўзначальвае Настасся Курс. Яго ўдзельнікі загадзя звярнуліся за
садзейнічаннем у працаўладкаванні ў раённы камітэт грамадскага аб’яднання
«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Наймальнікам рабят выступае ПМК-201. Дзесяць дзён дзесяць навучэнцаў Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя і адзінаццацігодак горада будуць выконваць падсобныя будаўнічыя работы на аб’ектах арганізацыі. Прычым першыя з іх плануюць звязаць свой прафесійны шлях менавіта з будаўнічай сферай. А таму праца ў атрадзе для іх з’яўляецца добрым зачынам на будучае.
Настасся КАЛЯДА.









