Прыём грамадзян правёў старшыня Камітэта дзяржкантролю
На пачатку тыдня, у аўторак, у Любанскім райвыканкаме адбыўся чарговы
выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, удзел у якім прыняў
старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці Валерый Стадольнік.
Далучыліся да яго таксама кіраўнік раёна Валерый Мельнік, старшыня Салігорскага
міжраённага КДК Дзмітрый Ахрэм, а таксама прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады,
што адказваюць за розныя накірункі дзейнасці.
Акрамя таго, за гадзіну да прыёма ў любанчан была магчымасць задаць свае
пытанні службовым асобам па телефоне «прамой лініі».
Скарыстаўся ёй жыхар аграгарадка Сосны 2, якога турбавалі праблемы
камунальнага характару. У прыватнасці, мужчыну непакоіць сітуацыя, якая
склалася з сістэмай водазабеспячэння ў доме №18 па вул. Камунараў. Па яго словах,
існуе сур’езная пагроза размарозкі сістэмы, парываў труб з гарачай вадой у
зімовы час з-за таго, што ў кватэры на першым паверсе, пад якой і знаходзіцца
ўся сістэма, зараз ніхто не пражывае. У выпадку ж перамярзання труб, падтопіць
увесь дом, таму жыхар населенага пункта папрасіў абмежаваць падачу гарачай вады
ад цэнтральнага водазабеспячэння, каб гэтага пазбезнуць. Да таго ж вяскоўца
турбуе і пытанне з падключэннем названага і дома №1 па вул. Першамайская, што
знаходзіцца па суседству, да сістэмы цэнтральнай каналізацыі. Абодзве праблемы
ўзяты на кантроль. Адказным асобам накіраваны адпаведныя даручэнні, аднак з
апошнім пытаннем, як аказалася, усё вельмі няпроста, і яго вырашэнне патрабуе
дадатковага вывучэння. Аднак у любым выпадку без увагі зварот не застанецца.
На асабісты прыём да кіраўніка абласнога Камітэта дзяржкантроля таксама
запісаўся адзін чалавек на гэты раз з Любані. Жыхара горада турбавала тэма добраўпарадкавання
тэрыторыі мікрараёна райцэнтра, у прыватнасці, двароў шматпавярховых дамоў па
вул. Леніна і тратуарных дарожак. Увогуле пытанні, што ўзняў любанчанін,
тычыліся дзіцячай пляцоўкі, бардзюраў, аздаблення металічнай лавачкі на
прыпынку драўлянымі спінкай і сядзеннямі, устаноўкі спецыяльнай скрыні для
саляна-пясчанай сумесі і шмат іншых. Усе прапановы, што паступілі падчас прыёма,
будзуць разгледжаны і па іх прымуць адпаведныя рашэнні з улікам запланаваных у
будучым годзе работ па добраўпарадкаванні мікрараёна.









