Прычынай ляснога пажару паблізу вёскі Шыпілавічы паслужыў чалавечы фактар
Прычынай ляснога пажару паблізу вёскі Шыпілавічы паслужыў чалавечы фактар
Колькасць лясных пажараў, якія сёлета адбыліся на тэрыторыі Любанскага
раёна, павялічылася да чатырох.
Пра гэта «ГЛ» паведаміў інжынер па ахове і абароне лесу Любанскага лясгаса
Аляксандр Варвашэвіч.
Чацвёрты лясны пажар здарыўся 7 красавіка паблізу вёскі Шыпілавічы. У
ліквідацыі ўзгарання прымалі ўдзел работнікі лесу, а таксама выратавальнікі.
Агульнымі намаганнямі патушыць яго змаглі даволі хутка. Агонь прайшоўся па
тэрыторыі, плошча якой склала 2,6 гектара. Прычынай пажару паслужыў чалавечы
фактар.
Нагадаем, у лясным фондзе Любанскага раёна з 10 красавіка дзейнічае
абмежаванне на наведванне. Гэта значыць, што грамадзянам знаходзіцца ў лесе
дазваляецца, а вось паліць у ім вогнішчы забараняецца.









