Праведзены трэнінг для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых камісій
Па ініцыятыве акруговай выбарчай камісіі №69 праведзены трэнінг для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Падчас яго абмеркавана шмат арганізацыйных пытанняў.
Вядома, многія з прысутных ужо не ўпершыню прымаюць удзел у такой важнай палітычнай
кампаніі, аднак і ім, як і новым членам камісій, было што пачарпнуць.
Трэнінг прайшоў у фармаце дзелавой гульні ў тры
этапы: датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў (на ўчастку і па
месцы знаходжання выбаршчыкаў), падлік галасоў і ўстанаўленне вынікаў
галасавання. Мадэляваліся і вырашаліся розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць
на самой справе. Для
чаго памяшканне было ўмоўна раздзелена на два сектары. У першым у адпаведнасці
з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства былі абуладкаваны рабочыя месцы для
членаў участковай камісіі, назіральнікаў, устаноўлены скрыні трох відаў – для
датэрміновага галасавання, для галасавання ў дзень выбараў непасрэдна на
ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў, а таксама кабіна для галасавання,
металічны сейф. Там жа размешчаўся інфармацыйны стэнд. У другім сектары знаходзіліся
ўдзельнікі трэнінгу, якія выконвалі функцыі экспертаў, ролі выбаршчыкаў,
прадстаўнікоў СМІ, супрацоўнікаў міліцыі і інш. Былі адпрацаваны розныя моманты
і замацаваны практычныя навыкі ў членаў камісій, у тым ліку і па арганізацыі
галасавання выбаршчыкаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Варта дадаць, што аналагічныя трэнінгі запланаваны
ва ўсіх ўчастковых камісіях. Галоўная мэта іх – замацаванне патрабаванняў
заканадаўства, забеспячэнне дэмакратычнасці выбарчага працэсу, адкрытасці і
празрыстасці падліку галасоў і ўстанаўлення вынікаў галасавання.









