Праведзены спаборніцтвы па міні-футболе ў межах раённай спартакіяды сярод школьнікаў

Общество
5 ноября 2019
125
Праведзены спаборніцтвы па міні-футболе ў межах раённай спартакіяды сярод школьнікаў

На пляцоўку для гульні выйшлі рабяты 2005 года нараджэння і менш.


У мінулы аўторак у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры горада Любані за перамогу спаборнічалі навучэнцы трох гарадскіх школ, а таксама Сароцкай і Урэцкай №1 адзінаццацігодак. У выніку ўпартай барацьбы трэцяе месца заваявала каманда Сароцкай СШ, другое – СШ №1 г. Любані, перамаглі футбалісты з ліку навучэнцаў СШ №3 г. Любані імя Г.Л. Сячко.


А ў сераду ў барацьбу ўключыліся пяць каманд, якія прадстаўлялі сельскія школы – пераможцы занальных этапаў.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio