Пракурор Мінскай вобласці Сяргей Хмарук правёў прыём грамадзян у Любанскім райвыканкаме
Прысутнічалі на ім таксама кіраўнік нашага раёна
Валерый Мельнік і пракурор Дзмітрый Дзяшук. Уласна кажучы зваротаў было няшмат.
Але тыя, якія агучваліся заяўнікамі, з’яўляюцца для іх сапраўды набалелымі, што
называецца, крыкам душы.
На Галіну Жураўлевіч з аграгарадка Сосны 1 брат напісаў
завяшчанне на кватэру ў Мінску. Аднак пасля смерці іншыя члены сям’і ў
судзебным парадку яго аспрэчылі, і кватэру ў выніку раздзялілі на чатыры роўныя
часткі. Галіна Сцяпанаўна не згодна з такім рашэннем, так як, па яе словах да
апошняга дня клапацілася пра брата, які быў інвалідам ІІ групы. Ды і воля яго
была ў тым, каб пакінуць жыллё менавіта ёй, лічыць жанчына.
У жыхароў аграгарадка Таль свая праблема. Андрэй
Верамейчык, Ала Есмантовіч і Ірына Муравейка з’яўляюцца членамі СК «Таліца-газ»
і ў іх узніклі некаторыя сумненні наконт законнасці дзеянняў цяперашняга
старшыні спажывецкага кааператыва, у прыватнасці, у дачыненні збору фінансавых
сродкаў. Свае думкі яны давялі супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных
справаў. Па пададзенай заяве была праведзена грунтоўная праверка, пасля чаго
адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Заяўнікаў такі вынік не задаволіў,
і яны звярнуліся да пракурора вобласці, агучылі яму ўласнае бачанне справы.
У сваю чаргу Сяргей Канстанцінавіч уважліва
выслухаў кожнага, растлумачыў нормы заканадаўства, прыняў пісьмовыя заявы і
ўзяў іх разгляд на кантроль.









