Прадстаўніцы прыгожай паловы за мір і стабільнасць
Дэлегацыя Любаншчыны прыняла ўдзел у жаночым форуме «За Беларусь!», які
прайшоў у «Мінск-Арэне».

Увогуле на яго сабралася звыш дзесяці тысяч беларусак, прадстаўніц самых
розных прафесій, узростаў, але аднолькава адданых сваёй Айчыне. Іх аб’ядноўвае
жаданне жыць у сваёй краіне – мірнай, спакойнай і стабільнай, гадаваць дзяцей і
з упэўненасцю глядзець у будучыню.

Некаторыя з удзельніц рэспубліканскага мерапрыемства выступілі з прамовамі,
агучылі свой пункт гледжання на тую сітуацыю, што склалалася ў сталіцы і
асобных рэгіёнах рэспублікі, заклікалі спыніць пратэсты і правакацыі, захаваць
Бацькаўшчыну для нашчадкаў. Паміж выступленнямі гучалі музычныя кампазіцыі.
Цудоўныя песні, сярод якіх шмат патрыятычных, выканалі беларускія і расійскія
артысты. Бурнымі авацыямі віталі прысутныя Руслана Аляхно, Аляксандра Саладуху,
Мікалая Баскава і іншых. Нікога, бадай, не пакінула раўнадушным песня «Любімую
не атдаюць», прэм’ера якой адбылася падчас форуму.










