Прадпрыемствы Любанскага раёна аказалі спонсарскую дапамогу школам

Общество
4 сентября 2019
193
Прадпрыемствы Любанскага раёна аказалі спонсарскую дапамогу школам
 
Штогод прыкладваецца шмат намаганняў для падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, каб дзеці з радасцю ўвайшлі ў чыстыя, акуратныя класы.

І ў гэтай справе да калектываў школ, дзіцячых садоў далучаецца шэраг прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія знаходзяць магчымасць для аказання фінансавай дапамогі. Сёлетні іх уклад склаў каля 7 000 рублёў. На гэту суму да Дня ведаў былі набыты для 16 устаноў адукацыі мячы, скакалкі, наборы для тэнісу, шашкі, шахматы і г.д.

Важкую спонсарскую падтрымку аказалі Любанскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы «БВА», «Рачэнь», «Таліца-агра», «Асавец-агра», «Гарадзяцічы», «Забалацкі», «Чырвоная Змена» і іншыя.

На здымку: на ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў, якая прайшла ў СШ №1 г. Любані, выступае дырэктар Любанскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Аляксандр Усціновіч. Пасля ён падараваў у школу спартыўны інвентар.

 

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio