Пра важнасць маючага адбыцца форуму паразважала старшыня раённай арганізацыі вэтэранаў Тамара Хаўстовіч
– Усебеларускі народны сход – знакавая падзея, падчас яе будуць абмеркаваны
самыя надзённыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, выпрацавана
стратэгія для далейшай дзейнасці. І важна, што дадзена магчымасць грамадзянам
выказаць свой пункт гледжання, сваю пазіцыю, сваё бачанне будучага шляху.
Як педагог у мінулым, лічу, больш увагі трэба надаваць рабоце з моладдзю і
выхаванню патрыятызму ў падрастаючага пакалення. Паняцці “Бацькаўшчына”,
“Айчына”, “Радзіма” павінны быць
напоўнены для дзяцей і падлеткаў асаблівым сэнсам, гісторыяй і традыцыямі. Каб
яны цанілі дасягненні папярэднікаў, ганарыліся родным краем, шанавалі спадчыну
і не забывалі пра мінулае. Бо без захавання трывалага фундамента немагчыма
пабудаваць нешта новае – моцнае і годнае.
Правільным і своечасовым на форуме
будзе ўзняць праблемы павышэння прэстыжу сям’і, размеркавання выпускнікоў
устаноў адукацыі і замацавання іх на першым працоўным месцы, дапамогі маладым
спецыялістам у паляпшэнні жыллёвых умоў. Каб наша моладзь паўнавартасна
рэалізавала сябе ў розных сферах і прыносіла карысць рэгіёну, краіне, грамадству.
Для сталых грамадзян актуальным з’ўляецца пытанне пенсіённага забеспячэння.
Таму хочацца, каб у новай пяцігодцы часцей праводзіўся пераразлік не толькі
сацыяльных, а і працоўных пенсій. Бо ад гэтага залежыць узровень жыцця людзей,
якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку.









