Поздравление председателя Любанского районного исполнительного комитета с Днем работников культуры
Віншуем!
Шаноўныя работнікі культуры і мастацтва, ветэраны сферы, удзельнікі калектываў аматарскай творчасці раёна!
Ад усёй душы віншую вас с прафесійным святам. Ваша праца мае асаблівае значэнне для захавання гістарычнай памяці, нацыянальных традыцый і духоўнай спадчыны нашага народа. Вы дорыце людзям свой талент,майстэрства і творчасць, нараджаючы ў іх душах пачуццё прыгожага, узвышанага, маладому пакаленню прывіваеце павагу і гордасць за нашу краіну.
Ваша самаадданая штодзённая праца на сцэне, у бібліятэцы, музеі, клубнай установе ці школе мастацтваў заслугоўвае самага шчырага прызнання і ўдзячнасці. Дзякуючы вашай энергіі, старанням, ініцыятыўнасці, вернасці абранаму шляху культурнае жыццё Любаншчыны становіцца больш яркім і змястоўным, а творчыя калектывы дастойна прадстаўляюць родны край на конкурсах рознага ўзроўню.
Шчыра жадаю ўсім прадстаўнікам гэтай яркай прафесіі здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення, новых творчых праектаў і яркіх падзей. Няхай спадарожнічаюць вам прызнанне і падзяка нашых любанчан.
Жанна АЛІШЭВІЧ,
старшыня Любанскага выканаўчага камітэта.









