«Полымя міру» азарыла Салігорск
Факеланосцы, вядомыя грамадскія дзеячы, спартсмены, пабывалі ў Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй на базе першага рудаўпраўлення, узняліся на тэрыконы, прабеглі па цэнтральных вуліцах горада. А пасля сцэнарыст і тэлевядучы Леанід Купрыда даставіў сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў на плошчу горада, дзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам намесніка старшыні Мінаблвыканкама Івана Маркевіча, кіраўніка Салігорскага раёна Алега Паскробкі. Пасля пры-вітальных слоў «Полымя міру» было перададзена прадстаўніку Нясвіжчыны.
Мясцовыя жыхары, а таксама суседніх раёнаў з цікавасцю і пачуццём гонару за сваю Айчыну назіралі за дзеяй, шчыра віталі факеланосцаў, а таксама артыстаў, якія падрыхтавалі шэраг прыгожых музычных нумароў.









