Першым разам – і лепшым часам!
У ліку іх – удзел у жніўнай кампаніі ў якасці старшага камбайнера. Такі высокі давер яму аказала кіраўніцтва сельгасарганізацыі нездарма. Руслан усваёй гаспадарцы працуе механізатарам толькі трэці год, але яго добрасумленнасць і дасканаласць у тым, што ён робіць, заўважаны былі адразу.
На пачатку жніва з вялікім энтузіязмам малады працаўнік пераймаў вопыт у настаўніка-камбайнера Фёдара Семянчэні, сталага хлебароба. Больш за тыдзень яны разам на камбайне Палессе GS12 убіралі збожжа. Затым і ў Руслана асабіста гэта справа пайшла як мае быць. Напрыканцы ўборачнай кампаніі ў «Асаўцы-агра» нечаканасцю для яго стала камандзіроўка ў Чэрвеньскі раён на дапамогу хлебаробам. А верасень 2018 года для Руслана Іванавіча ўвогуле адметны на значныя падзеі. Гэта, безумоўна, нараджэнне дачушкі Ксеніі, а яшчэ – удзел у абласным свяце –фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2018», які адбудзецца заўтра, 29 верасня, у горадзе Мядзелі.









