Першым на Першамайскім участку №2 прагаласаваў Мікалай Белан

Общество
17 ноября 2019
188
Першым на Першамайскім участку №2 прагаласаваў Мікалай Белан
17 лістапада – дзень выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Як і патрэбна, у 8 гадзін раніцы на Любаншчыне адкрыліся ўсе 30 участкаў для галасавання. 

І адразу ж пачалі завітваць выбаршчыкі. У ліку тых, хто сёння ўжо выканаў свой грамадзянскі абавязак, Мікалай Белан, які пражывае па вуліцы Першамайскай у райцэнтры.

Мікалай Іванавіч першым з’явіўся на участку для галасавання №2, які размяшчаецца ў Гімназіі №1. Пенсіянер паведаміў, што ніколі не прапускае такіх важных палітычных падзей і ўвогуле нераўнадушны да ўсяго, што адбываецца ў краіне. А з выбарам вызначыўся адразу, калі пазнаёміўся з інфармацыяй пра кандыдатаў. Ён жадае, каб новы састаў парламента працаваў яшчэ больш плённа.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Красюк падзякавала М.І. Белану за такую актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўручыла, як першаму выбаршчыку, падарунак.





pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio