Перамаглі выхаванцы аддзялення футбола ДЮСШ
Як можна зразумець з прыведзенай табліцы, некалькі каманд набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Каб расставіць прыярытэты, улічваліся такія паказчыкі, як колькасць забітых мячоў і вынік сустрэчы паміж сапернікамі.
Падкрэслім, каманда «Старс» у дзевяці праведзеных гульнях не дапусціла ніводнага пройгрышу. Выратавальнікі толькі аднойчы саступілі лідару чэмпіянату. Цікава, што толькі адна з мноства сустрэч завяршылася нічыйным лікам (2:2). Такі зыход меў паядынак паміж камандамі ДЮСШ 1 і ДЮСШ 2.
Патлумачым, у склад каманды ДЮСШ 1 увайшлі выхаванцы аддзялення футбола дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Любанскага раёна, а ў склад каманды ДЮСШ 2 – спартсмены-навучэнцы. Апошнім было няпроста на роўных гуляць з дарослымі. Аднак, як расказаў трэнер-выкладчык Аляксандр Дудзік, удзел у чэмпіянаце для рабят стаў добрай практыкай.
Дарэчы, гульцы каманды «Старс» таксама з’яўляюцца выхаванцамі аддзялення футбола ДЮСШ Любанскага раёна.
* * *
Калі на чэмпіянаце Любанскага раёна па міні-футболе ўдзельнікі каманд «Старс» і Любанскага РАНС былі сапернікамі, то ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па міні-футболе (сезон 2018–2019) многія з іх выйшлі на пляцоўку ў складзе адной каманды – Любанскага раёна. Абласны чэмпіянат завяршыўся ў пачатку сакавіка. Нашы футбалісты занялі ў выніковым рэйтынгу чацвёрты радок. Дарэчы, лепшым бамбардзірам чэмпіянату стаў любанчанін Арцём Рахімаў, на ліку якога 20 забітых мячоў.









