Пацыенты аддзялення сястрынскага догляду Соснаўскай участковай бальніцы атрымалі велікодныя кулічы
Але, на жаль, сярод нас ёсць і тыя, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі і самастойна не можа патрапіць у царкву, прыгатаваць ці набыць куліч, пафарбаваць яйкі. Да такіх адносіцца і большасць пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду Соснаўскай участковай бальніцы. Не многім з іх даводзіцца разлічваць і на ўвагу з боку родных ці блізкіх. Таму ініцыятыва дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юліі Мурынай знайшла жывы водгук і сярод пенсіянераў, што знаходзяцца ў аддзяленні, і ў медыцынскага персаналу, што ажыццяўляе за імі догляд.
Сёння, 11 красавіка, Юлія Георгіеўна разам з благачынным Любанскай царкоўнай акругі протаіерэем Аляксандрам Драгуном, прадстаўнікамі раённай улады і сацыяльнай службы наведалі аддзяленне сястрынскага догляду, каб павіншаваць з галоўным праваслаўным святам 36 яго пацыентаў. Зразумела, прыехалі не з пустымі рукамі. Усе падапечныя атрымалі асвячоныя традыцыйныя велікодныя куліч і яйкі, а таксама іконкі з выявамі святых. Прывітанне “Хрыстос Уваскрэсе!”, якое прагучала ў кожнай палаце, сустракалі са здзіўленнем, але радасна. Шчыра дзякавалі і за ўвагу, і за гасцінцы.
За апошнія асобная падзяка прадпрымальніку з Любані, дырэктару прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Экомстрой” Сяргею Жаўрыду, які выдаткаваў сродкі на набыццё здобных вырабаў. Свой уклад унеслі і наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва Любанскага раёна, што прыгожа пафарбавалі яйкі.










