Пасля ўрачыстага шэсця і мітынгу жыхары і госці горада накіраваліся ў парк культуры і адпачынку, які стаў асноўнай пляцоўкай для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 9 Маю
Пасля ўрачыстага шэсця і мітынгу жыхары і госці горада накіраваліся ў парк культуры і адпачынку, які стаў асноўнай пляцоўкай для правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 9 Маю
У гонар
мужных змагароў са сцэны гучалі песні мінулых гадоў, менавіта тыя, што
выконваліся ў перапынках паміж баямі, з надзеяй на хуткае збаўленне ад
«карычневай чумы». А напрыканцы канцэртнай праграмы адбыўся «Марш герояў».
Прысутныя не стрымлівалі слёз, калі пад гукі шчымлівай музыкі выйшлі рабяты з
партрэтамі нашых вызваліцеляў, якія набліжалі перамогу, заваявалі для нас мір і
свабоду, але не дажылі да сённяшніх дзён…
А між тым свята прадаўжалася. Адно мерапрыемства змяняла другое. Працавалі гульнёвыя, спартыўныя пляцоўкі, гандлёвыя кропкі. У адкрытым кафэ за столікамі можна было падсілкавацца разам з сям’ёю і сябрамі шашлыком, піражкамі, прахаладжальнымі напоямі, бясплатна паспрабаваць юшкі і традыцыйнай салдацкай кашы, прыгатаваных работнікамі рыбакамбіната.
Завяршальным акордам святочнай праграмы стаў феерверк, быццам той пераможны салют, што 73 гады таму абвясціў канец фашысцкай акупацыі і пачатак мірнага жыцця.
Вікторыя ДАСТАНКА,
вучаніца 11 класа гімназіі №1 г. Любані.









