Папрацавалі падчас веснавых канікул
76 старшаклакласнікаў з сямі ўстаноў адукацыі
Любаншчыны падчас веснавых канікул змаглі не толькі адпачыць, а і папрацаваць,
зарабіць уласныя грошы.
У адпаведнасці з запланаванымі мерапрыемствамі па
садзейнічанні занятасці насельніцтва Любанскага раёна на бягучы год аддзелам
занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама
аказалі неабходную дапамогу, у тым ліку фінансавую (на матэрыялы пералічана
звыш 4 300 руб.), у арганізацыі часовых рабочых месцаў для падлеткаў. На базе
першай гарадской адзінаццацігодкі быў створаны атрад па шыцці, а ў Гімназіі №1,
СШ №3 г. Любані, Асавецкім, Палічынскім, Малагарадзячыцкім ВПК ДС-СШ, Сароцкай
сярэдняй школе – будаўнічыя.
Уласна кажучы дзейнічалі яны літаральна па два-тры
дні. І рабяты не стаміліся, але ў той жа час нямала паспелі: падрамантавалі
сталы, парты, а дзяўчаты з СШ №1 пашылі камплекты пасцельнай бялізны.









