Папоўнілі рады маладзёжнай арганізацыі 11 вучняў трэцяй гарадской школы
Напярэдадні Дня Канстытуцыі шэраг юнакоў і дзяўчат
Любаншчыны папоўнілі рады грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз
моладзі». Актыўныя, ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя старшакласнікі выказалі
жаданне ўступіць у гэту арганізацыю, каб рэалізоўваць свае здольнасці і ідэі,
удзельнічаць у рознага кшталту мерапрыемствах і конкурсах.
У прыватнасці, у СШ №3 г. Любані членскія білеты ва
ўрачыстай абстаноўцы атрымалі адзінаццаць вучняў. Некаторыя з іх ужо паспелі
прадэманстраваць сваю актыўную грамадскую пазіцыю, за што і былі ўзнагароджаны
дыпламамі і падарункамі ад раённага камітэта ГА «БРСМ». У іх ліку Данііл Мухін,
Аляксей Стасюк, Дар’я Дольнікава, Дар’я Салаўёва, Аліна Бубіч, Алеся Луцкевіч.
Рабяты прызналіся, што для іх гэта хвалюючы момант, і яны абавязкова стануць
годнымі прадаўжальнікамі слаўных спраў, традыцый, дасягненняў сваіх старэйшых
таварышаў і былых камсамольцаў.









