Палявая пошта 1941–1945: жывыя галасы загінуўшых і тых, хто выжыў
Якія ж яны былі, героі Вялікай Айчыннай? Чым жылі, што адчувалі ў далёкія, трагічныя для нашай Радзімы дні і ночы фашысцкага нашэсця? Пра што думалі, гледзячы ў вочы смерці? Напэўна, ніводны гісторык не дасць вычарпальны адказ на гэтыя пытанні. Тым не менш у нас усё ж ёсць магчымасць на іх адказаць. Словамі саміх воінаў, якія яны адрасавалі родным, каханым, блізкім у сваіх лістах з фронту.
У салдацкіх пісьмах адпраўнікі расказваюць пра тое, што фашызм не зможа адолець веру савецкага салдата ў перамогу.
У кожным пасланні ёсць нешта такое – дробная дэталь, слова, паўслова, чаго няма і не будзе нават у самага масцітага пісьменніка. У тым і цікавасць, і каштоўнасць франтавых лістоў.
1 ліпеня 1941 года была створана ваенна-палявая пошта. За першыя сем месяцаў вайны Дзяржаўны камітэт абароны прыняў тры рашэнні, накіраваныя на паляпшэнне перасылкі воінскай карэспандэнцыі. Забаранялася мабілізоўваць паштовы транспарт для ваенных або гаспадарчых патрэб, паштовыя вагоны дазвалялася чапляць да ўсіх відаў цягнікоў. З 1 сакавіка 1942 г. на пакеты з ваеннай поштай прымацоўваліся адрасныя ярлыкі «Воінскі», і яны адпраўляліся ў першую чаргу. З сакавіка 1943 года была ўведзена адзіная пажыццёвая нумарацыя ўсіх воінскіх часцей, а з 1 красавіка 1943 г. – пяцізначная сістэма воінскага адрасавання.
Так як у пачатку вайны ў краіне ўзніклі цяжкасці забеспячэння насельніцтва і арміі канвертамі, з’явіліся знакамітыя салдацкія «трохвугольнікі», або бесканвертныя лісты. Складзены трохвугольнікам аркуш паперы быў зручны для чытання ваеннай цэнзурай. Але ж галоўнымі цэнзарамі былі самі салдаты, якія не дазвалялі сабе расказваць пра франтавыя цяжкасці. Пісалі яны ў тыл, а там хапала і сваіх бед...
Былі таксама распаўсюджаны ілюстраваныя паштовыя карткі – агітацыйныя, фотадакументальныя, віншавальныя.
У фондах Любанскага музея народнай славы захоўваецца 93 лісты з фронту 19 аўтараў. Яны былі перададзены роднымі удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх загінулі ў абарончых баях 1941-1942 гг., некаторыя – у апошнія месяцы вайны, некаторыя жылі яшчэ доўга. Прапануем агляд асобных пісьмаў.

Цімафей Дзмітрыевіч АНІСІМАЎ (1905-1988 гг.) з 1941 г. на фронце, прымаў удзел у абароне Масквы, ваяваў пад Курскам, вызваляў Украіну і Чэхаславакію. У лісце ад 02.12.1942 ён пісаў: «Милая Зиночка! Я жив и здоров. Прошу, милая, не волнуйся за меня, береги детей и себя. Сейчас жизнь человека очень дорога для нас. Скоро уничтожим врага и нужно будет работать на восстановлении нашего государства, которому гитлеровскими людоедами нанесено много разорения. Скоро наша Белоруссия будет освобождена от гитлеровского кровавого сапога. Скоро придет час, когда нас встретят сестры и братья угнетенной Белоруссии».

Сяргей Паўлавіч АНДРУХОВІЧ (1915-1945 гг.) на фронт пайшоў у чэрвені 1941 г. На працягу трох гадоў акупацыі родныя, якія засталіся ў Любані, нічога не ведалі пра яго лёс. Толькі ў ліпені 1944 г. маці атрымала паштоўку, якую сын напісаў 01.07.1944: «Здравствуйте, дорогая мамочка! Уже больше трех лет вы не знаете, жив я или нет. Также и я о вас. Я в настоящий момент нахожусь в рядах Красной Армии, которая и освободила вас от ига фашизма. С получением этой открытки дайте ответ о вашей жизни и кто остался в живых из нашей семьи... Ваш сын Сергей».
З 16 па 20 сакавіка 1945 г. полк, у якім служыў С.П. Андруховіч, вёў цяжкія кровапралітныя баі ў Венгрыі. 15.03.1945 ён піша дадому: «У меня особых новостей нет. Жизнь идет по-фронтовому. Эту ночь спал под сараем, а предыдущую проводил в дороге. Если уснешь на час-два за сутки, сидя в кабине с шофером, – вот такова наша фронтовая жизнь. Но ничего, это не первый раз и не первый год. Кончим войну, разгромим врага, заживем получше».
19 сакавіка 1945 г. у час хірургічнай аперацыі ваенурач старшы лейтэнант С.П. Андруховіч быў смяротна паранены асколкамі снарада, які разарваўся побач з палаткай медсанбата.

Міхаілу Сцяпанавічу КУЛЯШУ (1921-1982 гг.) пашчасціла вярнуцца дадому жывым. Быў ён паранены, пра яго салдацкую доблесць сведчаць баявыя ўзнагароды – ордэны Славы III ступені і Айчыннай вайны II ступені, шматлікія медалі. Ён – удзельнік штурму Кёнігсберга. У 1944 г. пісаў да сваёй жонкі: «… мы поговорим обо всем и много поговорим кое-чего. А пока, Наденька, будем довольствоваться тем, что мы живые…». «Некоторые будут счастливы и вернутся домой в свои родные уголки, где их ожидать будет: кого мать, кого жена с детьми, кого любимая и т.д. Ну, и многим придется остаться здесь, на поле сражения, и быть зарытыми чужой землей в чужом краю. Надюша, меня тянет домой, к своей семье, в свой уголок».

Аляксандр Міхайлавіч ГАЛЯС (1913-1942 гг.) пасля закан - чэння Кіеўскага артылерый - скага ваеннага вучылішча быў накіраваны ў артполк пад Новарасійск, а праз тыдзень атрымаў новае прызначэнне – савецка-фінскі фронт. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Крыме – лейтэнант Галяс камандаваў супрацьтанкавай батарэяй каля горада Керч. У час майскага 1942 г. наступлення праціўніка полк трапіў у акружэнне. 9 мая 1942 г. А.М. Галяс загінуў. За тыдзень да сваёй гібелі (01.05.1942) ён пісаў жонцы: «Доброго здоровья, милая моя Анютка. Шлю тебе пламенный привет, а также сынишке Вовику. Анютка моя дорогая, я жив и здоров и тебе желаю всего наилучшего в жизни. Я пишу, особенно последнее время, очень часто письма. В двух письмах я выслал тебе фотокарточки. Фотокарточки фронтовые, плохие, но не важно, все же узнаешь.
Анюточка моя милая, я от всей души прошу тебя о том, что ты ничего не думай и не тоскуй. Я очень хочу, чтобы когда я приду, видеть твою молодость. Ибо нам с тобой еще нужно жить и жить, ты сохраняй свою красоту, молодость, а когда я приеду, будешь мной гордиться. Анюта, моя милая, убедительно прошу тебя, пиши письма, описывай всю свою жизнь подробно. До свидания, моя Анютка. Крепко целую. Желаю счастливо дождаться меня. Ожидаю ответа. Много, много раз целую тебя. Твой муж. Жду твою фотокарточку».

Дзям’ян Мікітавіч МАКАВЕЦ (1915- 1941 гг.) пасля заканчэння Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі быў накіраваны на службу ў арміі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Апошняе пісьмо ад яго, якое атрымалі родныя, напісана 2 кастрычніка 1941 г. Таварышы па службе пазней расказалі пра абставіны гібелі маёра медыцынскай службы. 8 кастрычніка 1941 г. часць трапіла ў акружэнне. Д.М. Макавец быў цяжка паранены асколкамі снарада і памёр ад ран.
12.09.1941 ён пісаў: «Здравствуйте, дорогие, любимые Танечка и Томочка! В каждом вашем письме вы обвиняете меня в молчании. Если бы столько писем получали, сколько я пишу, вы бы этого не говорили. Пишу очень часто, каждые 2-3 дня. Раздобуду открыток, буду писать ежедневно…
Особых новостей нет. Здоровье хорошее… Общая обстановка хорошая. Воюю на Смоленском направлении.
Смотри, милая Танечка, себя и маленькую Томочку. Я почему-то беспокоюсь больше о тебе, Таня, Томочка, как я знаю, была крепкой девочкой… В письмах пиши только о здоровье и ничего о военных событиях. Не пиши и не спрашивай, ведь этим могут воспользоваться фашисты. Вот все, в основном. Письма пиши ежедневно. Адрес прежний. Крепко, крепко целую. Ваш Дима».
Адарвацца ад лістоў з фронту нельга. Яны – святая рэліквія. Гэта найкаштоўнейшыя дакументы, эпісталярны летапіс вайны, запавет нам, якія жывуць сёння, і тым, хто прыйдзе ў гэты свет заўтра.









