Палажэнне аб правядзенні творчага фотаконкурсу «Шчаслівыя імгненні дзяцінства»
дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы»;
раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
умацаванне сямейных сувязей і традыцый;
павышэнне прэстыжу інстытута сям’і;
выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, раскрыццё творчага патэнцыялу любанчан, павышэнне ўзроўню выканаўчага майстэрства фотааматараў.
3. УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ:
3.1. Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Любанскага раёна без абмежавання ўзросту;
3.2. Фотаконкурс праходзіць з 18 сакавіка па 18 снежня 2019 года. Фотаработы дасылаюцца на e-mail рэдакцыі (LLuban.by@tut.by).
3.3. Конкурс праводзіцца па намінацыях:
«Самы гумарыстычны кадр»,
«Маленькі спартсмен»,
«Містэр абаяльнасць»,
«Міс непаўторнасць»,
«Яркі момант сямейнага адпачынку».
3.4. Да конкурсных работ прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: героі фотаздымкаў – дзяўчынкі і хлопчыкі да 5-гадовага ўзросту (на час удзелу ў конкурсе); фармат – JPEG, JPG; памер: ад 1 000 пікселяў.
3.5. Колькасць здымкаў ад аднаго аўтара – не больш за пяць.
3.6. Удзельнікі павінны ўказваць назву работы, прозвішча, імя і імя па бацьку, кантактны тэлефон і адрас рэгістрацыі.
4. ВЫЗНАЧЭННЕ І ЗААХВОЧВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ:
4.1. Ацэньваюцца адпаведнасць тэме конкурсу, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, кампазіцыя, тэхніка і якасць выканання.
4.2. Пераможцамі прызнаюцца аўтары 5 здымкаў (па адным у кожнай намінацыі), якія атрымаюць найбольшую колькасць балаў па рашэнні журы ў складзе: старшыні – намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Т.М. Аляксеевай, членаў: галоўнага рэдактара ДУ «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны» і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» Н.Л. Вілента, загадчыка аддзела пісем і сацыяльных праблем С.П. Мігун, карэспандэнта І катэгорыі Н.І. Раўтовіч.
4.3. Аўтары лепшых работ узнагароджваюцца Дыпломамі, бясплатнай падпіскай на раённае выданне на першы квартал 2020 года і падарункамі. Акрамя таго, арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права дадаткова заахвоціць Падзячнымі лістамі і сувенірамі асобных аўтараў арыгінальных фотаздымкаў.









