Падсумаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любанскага раёна за студзень-чэрвень 2019 года
Не ўдалося дасягнуць даведзеных заданняў па экспарце паслуг і вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. У той жа час па іншых накірунках дзейнасці з пастаўленымі задачамі справіліся някепска, зазначыў Мікалай Мікалаевіч.
Так, экспарт тавараў за справаздачны перыяд склаў 252,7 працэнта пры плане 103%. Аноўныя пастаўшчыкі прадукцыі за межы краіны ў нас таварыства з абмежаванай адказнасцю «Александроў», ЗТАА «Уніфорэст» і ЗПП «Любанская фабрыка адзення».
Прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прыцягнута ў раён 20,028 мільёна долараў ЗША (найбольш – ЗТАА «Слаўкалій»).
Як і патрабавалася, працаўладкавана 40 чалавек на створаныя рабочыя месцы, у тым ліку 30 – на прамысловых прадпрыемствах, 5 – на прыватных, 2 – у арганізацыях аховы здароўя.
Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічыўся да 105,4 працэнта (заданне – 105%). Лідзіруючыя пазіцыі па-ранейшаму ўтрымлівае райспажыўтаварыства, на долю якога прыходзіцца 34,4% ад агульнага паказчыку. Нарошчваюць сумы рознічнага тавараабароту гандлёвыя сеткі («Еўраопт», «Дабраном», «БелМаркет» і г.д.) – на іх рахунку ўжо 24,5%.
У эканоміку раёна за студзень–чэрвень 2019 года ўкладзена амаль 258 млн рублёў інвестыцый, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы выкарыстана 144,6 мільёна руб. (практычна 64 працэнты ў агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал). Найбольшая колькасць сродкаў асвоена арганізацыямі бязведамаснай падначаленасці.
Прамысловымі прадпрыемствамі выпушчана прадукцыі на 27 млн руб., тэмп росту ў супастаўных цэнах склаў практычна 140 працэнтаў. Запасы гатовых вырабаў па стане на 1 ліпеня бягучага года ў цэлым па раёне саставілі 928 тысяч руб., ці 23% (для параўнання: на 1 студзеня 2019 гэта лічба была 29%). Найбольшая ўдзельная вага іх на заводзе сценавых блокаў, заводзе сілавой гідраўлікі.
Вядома, што рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва залежаць ад даходаў. Памер намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты за першае паўгоддзе ў Любанскім раёне, па словах М.М. Кудры, склаў 764,2 рубля, што на 15,6 працэнта вышэй, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Найбольшы сярэдні заробак у галіне прамысловасці, будаўніцтва, транспарту. Разам з тым у васьмі арганізацыях (эксперыментальнай базе «Любанская», адкрытых акцыянерных таварыствах «БВА», «Палессе-агра», «Чырвоная Змена», сельгасфіліяле «Гарадзяцічы», раённым камбінаце бытавога абслугоўвання і інш.) узровень заработнай платы ніжэй за 500 руб. У сувязі з чым Мікалай Мікалаевіч прапанаваў упраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з аддзелам эканомікі райвыканкама прапрацаваць пытанне магчымасці павышэння аплаты працы на вышэйназваных прадпрыемствах.
Таксама ён рэкамендаваў кіраўнікам і спецыялістам прыняць усе меры па павелічэнні вытворчасці і выхадзе на прыбытковую работу арганізацый, так як пяць іх па выніках першага паўгоддзя з’яўляюцца, так сказаць, праблемнымі, маюць чыстыя страты. Звярнуў увагу намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта і на неабходнасць уцягнення ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасці, дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ектаў. Усё гэта актуальныя пытанні, за несвоечасовае рашэнне якіх спытаюць строга, падсумаваў М.М. Кудра.
На здымку: намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Мікалай Кудра.
Фота з архіву «ГЛ».









