Падчас чарговага пасяджэння часовай раённай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва першачарговая ўвага была звернута на прывядзенне адраснай гаспадаркі ў адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі

Общество
18 мая 2018
218
Падчас чарговага пасяджэння часовай раённай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва першачарговая ўвага была звернута на прывядзенне адраснай гаспадаркі ў адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі
 
 З насельніцтвам на гэты конт  праводзяцца растлумачальныя гутаркі ў час сходаў грамадзян, праз паштальёнаў дастаўляюцца пісьмовыя просьбы і г.д. Іншымі словамі, інфармацыя да жыхароў прыватных дамоў даводзіцца ўсімі магчымымі способамі. І, дарэчы, большасць адэкватна адрэагавала – паклапацілася пра набыццё таблічак альбо змайстравала іх уласнымі рукамі ці проста фарбай нанесла надпіс. Але ёсць і такія людзі, якія не спяшаюцца з абазначэннем сваёй сядзібы. А між тым адве-дзены на гэта Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь тэрмін завяршаецца. І калі ў асобных грамадзян сумленне і свядомасць не прачнуцца, членам часовай камісіі ў чэрвені давядзецца па сваім меркаванні вырашыць праблемнае пытанне.

 Былі агучаны і іншыя нюансы падрыхтоўкі да важнай кампаніі, якая адбудзецца восенню наступнага года. Старшыня часовай камісіі Тамара Дамашэвіч зазначыла, што на Любаншчыне будзе створана дванаццаць перапісных участкаў: дзевяць – у сельсаветах і тры – у горадзе (на базе аддзела статыстыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цэнтра дзіцячай творчасці).
 

pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio