Падарылі дзецям казачны настрой
На жаль,
сярод рабят ёсць і тыя, хто абдзелены ўвагай сваіх бацькоў. Так, калі мы
завіталі ў дзіцячы сацыяльны прытулак Любанскага СПЦ у вёсцы Старыя Юрковічы,
там знаходзілася дзесяць выхаванцаў. Іх – хлопчыкаў і дзяўчынак, якім патрэбна
дзяржаўная абарона – і прыехалі павіншаваць са святамі работнікі Любанскай
раённай цэнтральнай бібліятэкі.
Наведванне
рабят, што знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, стала для бібліятэкараў добрай
традыцыяй: з інтэрактыўнымі прадстаўленнямі, цікавымі гульнямі і, вядома,
падарункамі яны прыязджаюць у Старыя Юрковічы некалькі разоў на год.
Ажыццяўляюцца такія візіты ў межах сацыяльнага праекта «Мая будучыня»,
распрацаванага аддзелам маркетынгу Любанскай РЦБ.
Часта ў гэтых мерапрыемствах
прымаюць удзел прадстаўнікі касметычнай кампаніі «Oriflame». Вось і сёлета
сярод гасцей былі дырэктар Святлана Кухарэнка і старшы менеджар Марына Каток,
якія далучыліся да акцыі «Падары свята дзецям» і прывезлі ў падарунак рабятам
сродкі асабістай гігіены.
Дарэчы, тэме
гігіены і была прысвечана сустрэча. Падчас інтэрактыўнага прадстаўлення
выхаванцы прытулку пазнаёміліся з персанажамі Мурзай і Неахайнікам і самі
паўдзельнічалі ў казцы-пантаміме, выканаўшы незвычайныя ролі стаматолага,
мікроба-зубаеда, маленькіх зубікаў, зубной пасты, зубной шчоткі і іншых
персанажаў.
У завяршэнні
сустрэчы дзеці атрымалі салодкія падарункі ад Любанскай раённай цэнтральнай
бібліятэкі.









