Падарункі да прафесійнага свята
Уцешна, што гэтыя дні не прайшлі для журналістаў непрыкметна. Напярэдадні Дня друку кіраўніцтва раённых грамадскіх аб’яднанняў, з якімі цесна супрацоўнічае раёнка, завіталі ў рэдакцыю, каб павіншаваць і падзякаваць за шчырую працу.

Так, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Таццяна Аляксеева ўручыла Падзячныя лісты вадзіцелю Анатолю Філютчыку і старшаму карэктару Ірыне Беразоўскай. Загадчыкі аддзелаў сельскай гаспадаркі Алена Вульф і радыёінфармацыі Дар’я Рабцава атрымалі Граматы ад старшыні Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Мікалая Кукраша. Першы сакратар Любанскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Вольга Радчэня ўручыла Дыплом карэспандэнту аддзела сельскай гаспадаркі Настассі Раўтовіч.
Кіраўніцтва раённай газеты ў гэты перадсвяточны дзень адзначыла і іншых супрацоўнікаў.
Творчыя і тэхнічныя работнікі «Голаса Любаншчыны» заўсёды стараюцца трымаць руку на пульсе падзей. І мы вельмі рады, калі наша праца атрымлівае водгук у чытачоў.
Кацярына ЛЯШКЕВІЧ.
Фота Дар’і РАБЦАВАЙ.









