Падарунак – на Вялікдзень

Общество
19 апреля 2019
234
Падарунак – на Вялікдзень
 
З 5 красавіка па благаславенні ўладыкі Антонія ў Слуцка-Салігорскай епархіі праводзіцца дабрачынная асветніцкая акцыя «Велікодны падарунак-2019».

Працягнецца яна да 26 красавіка. І за гэты час плануецца арганізаваць збор падарункаў для людзей з інваліднасцю, шматдзетных сямей, дзяцей-сірот і г.д. – карацей кажучы, усіх тых катэгорый насельніцтва, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Усе, хто нераўнадушны да чужых праблем, могуць далучыцца і аказаць пасільную дапамогу.

Акрамя таго, на працягу акцыі будуць ладзіцца велікодныя ранішнікі ў нядзельных школах, дзіцячых прытулках, аддзяленнях для прабывання інвалідаў, іншых сацыяльных установах.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio