Пад майскі вальс

Многія дзеці, падлеткі, дарослыя прынялі ў ім удзел. Без сумнення, гэта сапраўдныя патрыёты. Яны свята шануюць памяць пра дзядоў і прадзедаў, якія набліжалі вялікі дзень, што стаў збаўленнем ад карычневай чумы.

Напачатку акцыі многія з прысутных напісалі імёны сваіх родных – франтавікоў, партызан, працаўнікоў тылу, вязняў, якія зведалі ўсе жахі Вялікай Айчыннай вайны, выстаялі ў гады ліхалецця і ў мірны час адбудавалі нашу Бацькаўшчыну – на трохкутніках і прымацавалі іх на сцэне да сімвала Перамогі. А затым закружыліся ў майскім вальсе ў цэнтры фігуры, складзенай з легкавых аўтамабіляў. Радасныя ўсмешкі на тварах, лёгкія прыгожыя рухі сведчылі пра тое, што гэта важная дата, як і дзесяцігоддзі таму, аб’ядноўвае нас.









