Па традыцыі караваі, што ўпрыгожвалі выставу абласнога свята «Дажынкі», вярнуліся ў свае рэгіёны і былі дастаўлены ў сацыяльныя ўстановы
Па традыцыі караваі, што ўпрыгожвалі выставу абласнога свята «Дажынкі», вярнуліся ў свае рэгіёны і былі дастаўлены ў сацыяльныя ўстановы
Пачастунак ад любанскіх рупліўцаў хлебнай нівы перададзены ў Соснаўскую бальніцу
сястрынскага догляду. Каравай ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяны Аляксеевай прыняла
медыцынская сястра старшая Людміла Скрыпская і падзякавала за клопат пра
састарэлых і нямоглых людзей. Іх, канешне, такая ўвага расчуліла. Яны пасля з
задавальненнем пілі гарбату са смачным пірагом.









