Па стане на 8 жніўня пераможцамі раённага спаборніцтва на жніве прызнаны тры калектывы сельгаспрадпрыемстваў
- калектыў КСУП «Таліца-агра» (дырэктар Максім Дзмітрыевіч МАЦЯС, галоўны аграном Фёдар Мікалаевіч КУРАШ), які ўбраў 1 926 га (98% ад плана) зерневых і рапсу, намалаціў 4 711 тон збожжа пры ўраджайнасці 24 ц/га;
- калектыў ААТ «Рачэнь» (дырэктар Аляксандр Сцяпанавіч АРЦЮХ, галоўны аграном Аляксандр Леанідавіч КІЙКО), які ўбраў 2 568 га (73% ад плана) зерневых і рапсу, намалаціў 9 488 тон збожжа пры ўраджайнасці 37 ц/га;
- калектыў ААТ «Забалацкі» (дырэктар Міхаіл Віктаравіч ВЕЧАР, галоўны аграном Аляксандр Аляксандравіч ЗАХАРАНКА), які ўбраў 3 127 гектараў (79% ад плана) зерневых і рапсу, намалаціў 9 383 тоны збожжа пры ўраджайнасці 30 ц/га.
ХВАЛА І СЛАВА ПЕРАДАВІКАМ!
На здымку: узнагароды рупліўцам жніва Аляксандру ЛАЙКО і Валерыю БАНДАРАЎЦУ ўручыў дырэктар ААТ «Рачэнь» Аляксандр АРЦЮХ (справа).









