Па раскрывальнасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку Любанскі РАУС трапіў у дзясятку лепшых у рэспубліцы
Праваахоўнікі прааналізавалі аператыўную абстаноўку на Любаншчыне за шэсць
месяцаў бягучага года.
Як высветлілася, агульная
колькасць зарэгістраваных крымінальна-пакаральных дзеянняў у параўнанні з
леташнім аналагічным перыядам знізілася на 22% і склала 148.
Па лініі крымінальнага вышуку
зарэгістравана 86 злачынстваў 17 відаў: забойства – 1, прычыненне цяжкіх
цялесных пашкоджанняў – 2, катаванне – 5, пагроза забойствам – 3, крадзяжы –
52, рабаванне – 4, махлярства – 2, угон – 2, скупка крадзенага – 1, незаконныя дзеянні
ў адносінах да агнястрэльнай зброі – 2, парушэнне правіл аховы працы – 1, парушэнне
правіл дарожнага руху, што пацягнула смерць чалавека, – 1, хуліганства – 3, супраціўленне
супрацоўніку органаў унутраных спраў – 2, насілле ў адносінах да супрацоўніка
органаў унутраных спраў – 2, падробка дакументаў – 2, знішчэнне
індэнтыфікацыйнага нумара прычэпа – 1.
Традыцыйна ў структуры злачыннасці па лініі крымінальнага вышуку
перавалодваюць замахі на ўласнасць, у першую чаргу крадзяжы маёмасці ўсіх форм
уласнасці, на долю якіх прыпадае 60%.
З зарэгістраваных 52 крадзяжоў 25 здзейснены шляхам пранікнення ў жыллё
грамадзян.









