Новая радасць у сям’і

Общество
15 марта 2019
226
Новая радасць у сям’і
 
Нядаўна на адну шматдзетную сям’ю ў райцэнтры стала больш. Напрыканцы лютага ў Максіма і Ірыны КАСЦЮКАЎЦОЎ з’явілася трэцяе дзіця – сыночак Мацвей.

Мацюша – сапраўдны багатыр. Ён нарадзіўся з ростам 59 см і вагай 4 870 г. Прыбаўленню ў сямействе радуюцца не толькі бацькі: 4-гадовая Ангеліна і 3-гадовая Мілена, як могуць, дапамагаюць тату з мамай прыглядаць за немаўлём.

Пакуль сям’я пражывае ў бабулі, аднак мараць Касцюкаўцы хутка пераехаць у свой асабісты дом. Ён – прасторны, двухпавярховы, утульны – ужо ўзвышаецца на вуліцы Шасэйнай, і будзем спадзявацца, што гаспадар Максім у хуткім часе заб’е ў ім апошні цвік.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio