«Няхай стваральная праца прыносіць матэрыяльны дастатак…»
Сёлета мерапрыемства адбылося ў гарадскім пасёлку Урэчча.
З
прывітальным словам да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся старшыня Любанскага
раённага выканаўчага камітэта Сяргей Казецкі.
– Свята «Дажынкі» сведчыць пра завяршэнне аднаго з самых адказных этапаў
у рабоце хлебаробаў, падводзіць вынікі іх напружанай працы, – адзначыў Сяргей
Іванавіч. – Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным экзаменам. Яна выставіла
рэальныя ацэнкі за арганізатарскія здольнасці кіраўнікам і спецыялістам, за
майстэрства механізатараў і другіх аграрыяў. У бягучым годзе з-за складаных умоў надвор’я
жніво праходзіла ў асабліва напружаным рытме. І кожны з вас разумеў, што толькі
дзякуючы адказным адносінам да справы, зладжанасці і працавітасці ўборка зерня
павінна была прайсці высокімі тэмпамі пры захаванні максімальнай якасці работ.
Варта адзначыць, што тысячатоннай планкі дасягнулі пяць камбайнавых экіпажаў і
шэсць вадзіцеляў на адвозцы зерня. Вага любанскага караваю складае звыш 52 тысяч
тон пры невялікай ураджайнасці збажыны – 20 цэнтнераў з гектара. У кожным
зярнятку сабранага ўраджаю – добрасумленная праца, адказнасць, арганізаванасць
і важкі асабісты ўклад усіх, хто ўклаў сілы і душу ў агульную справу,
забяспечыў харчовую бяспеку нашай краіны.

Сяргей КАЗЕЦКІ ўручае ўзнагароду кіраўніцкаму складу ААТ «Рачэнь» – гаспадарка атрымала найбольшы валавы збор зерня.
С.І. Казецкі выказаў шчырую падзяку за добрасумленную працу камбайнавым
экіпажам, вадзіцелям на адвозцы зерня, машыністам зернесушыльных комплексаў,
работнікам збожжатокаў, кіраўнікам і спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў, усім
службам, якія аказвалі дапамогу хлебаробам па сваіх накірунках, прымалі актыўны
ўдзел ва ўборцы ўраджаю, а таксама сем’ям працаўнікоў палёў, якія з клопатам і
разуменнем аднесліся да іх у гэты адказны перыяд. «Няхай стваральная праца
прыносіць матэрыяльны дастатак, унутранае задавальненне і добрую славу. Шчасця,
здароўя, удачы ўсім, новых працоўных здзяйсненняў», – рэзюмаваў Сяргей
Іванавіч.

Валянціна КАРЛЮК віншуе кіраўнікоў і спецыялістаў ААТ «Рачэнь», «Асавец-агра» і «Палессе-агра» з паспяховым завяршэннем сяўбы азімага рапсу і свірэпіцы.
Старшыня райвыканкама правёў цырымонію ўзнагароджвання Падзякамі
Мінскага абласнога выканаўчага камітэта некаторых рупліўцаў любанскіх палёў. У
прыватнасці, трактарыста-машыніста ААТ «Забалацкі» Уладзіміра Андрыевіча, рыбавода ААТ
«Рыбакамбінат «Любань», а падчас жніва машыніста ЗСК-40 ААТ «Забалацкі» Сяргея
Кандраценю, вадзіцеля ААТ «Рачэнь» Уладзіміра Літошку. Акрамя таго, С.І.
Казецкі ўручыў дыпломы райвыканкама кіраўніцкаму складу трох гаспадарак: ААТ
«Рачэнь» (за найбольшы валавы збор зерня – 7 690 тон), ААТ «Забалацкі» (за
найбольшую ўборачную плошчу – 3 470 гектараў – і правядзенне жніва ў
аптымальныя тэрміны), ААТ «Палессе-агра» (за рост валавога збору зерня да
ўзроўню мінулага года – 105,3 працэнта).
Эстафету
ўзнагароджванняў працягнуў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік
упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Змітровіч, які адзначыў
лепшыя камбайнавыя экіпажы, вадзіцеляў і механізатараў на адвозцы сабранага
ўраджаю, машыністаў па дапрацоўцы зерня. А першы намеснік начальніка ўпраўлення
па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валянціна Карлюк павіншавала
пераможцаў жніва ва ўзросце да 31 года.
Не паспела фінішаваць уборачная кампанія, як пачалася пасяўная – пад
ура-джай 2019 года. Першым ў глебу загарнулі насенне азімага рапсу і свірэпіцы.
Кіраўнікі і спецыялісты адкрытых акцыянерных таварыстваў «Рачэнь»,
«Асавец-агра» і «Палессе-агра», якія справіліся з дадзеным заданнем у
аптымальныя тэрміны (завяршылі работы да 20 жніўня), атрымалі грашовае
заахвочванне.
У межах
свята ўзнагароджаны таксама пераможцы раённага конкурсу на лепшае
добраўпарадкаванне сядзіб.

На шляху следавання да месца правядзення «Дажынак» можна было ўбачыць тэматычныя малыя архітэктурныя формы.









