Незанятым у эканоміцы жыхарам Тальскага сельсавета дапамаглі знайсці работу

Общество
9 августа 2019
123
Незанятым у эканоміцы жыхарам Тальскага сельсавета дапамаглі знайсці работу
 
Раённая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працягвае аказваць усебаковую дапамогу працаздольным грамадзянам, не занятым у эканоміцы, у пошуку пастаяннага занятку. Чарговая сустрэча адбылася ў Тальскім сельсавеце.

Прыйшлі на яе толькі некалькі чалавек, хаця ў спісе непрацаўладкаваных, па словах старшыні сельвыканкама Георгія Сліўца, значыцца значна больш. Аднак, на жаль, не ўсе жадаюць рабіць штодзень і сумленна.  У многіх, як адзначыў Георгій Паўлавіч, адзін довад: немагчыма знайсці месца працы. Але на самой справе сітуацыя адваротная: больш за пару дзён такія «рупліўцы» ў калектыве не затрымліваюцца.

У сваю чаргу члены камісіі на чале з намеснікам яе старшыні Наталляй Рабай, начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, пастараліся з кожным, хто звярнуўся, грунтоўна паразмаўляць наконт неабходнасці ўладкавання на работу. Асаблівую ўвагу ўдзялілі шматдзетнай маці з аграгарадка Таль, прапанавалі ёй некалькі варыянтаў. З усіх жанчына абрала Любанскую фабрыку адзення, дзе ёсць магчымасць на месцы прайсці навучанне, атрымаць навыкі па выкананні вызначанай тэхналагічнай аперацыі і пасля працаваць па ўстаноўленым графіку. Галоўнае – толькі мець жаданне.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio