Не меў вадзіцельскіх правоў і быў нецвярозым – 2 жніўня супрацоўнікі ДАІ на дарозе Р-57 затрымалі матацыкліста

Общество
4 августа 2020
102
Не меў вадзіцельскіх правоў і быў нецвярозым – 2 жніўня супрацоўнікі ДАІ на дарозе Р-57 затрымалі матацыкліста

Здаецца, з’яўленне на дарогах нецвярозых вадзіцеляў матацыклаў альбо скутараў, якія да таго ж не маюць права кіравання транспартным сродкам, ужо становіцца нормай.


Такіх удзельнікаў дарожнага руху практычна штотыдзень выяўляюць дзяржаўтаінспектары Любанскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Не стаў выключэннем і мінулы. 2 жніўня на дарозе Р-57 паблізу вёскі Новыя Юрковічы супрацоўнікі ДАІ спынілі грамадзяніна 1973 года нараджэння, які кіраваў матацыклам «Мінск». Як высветлілася, без вадзіцельскіх правоў і ў стане алкагольнага ап’янення.


У мінулую суботу і нядзелю ў поле зроку дарожнай міліцыі трапілі яшчэ два «бяспраўнікі». Аднаго з іх – вадзіцеля аўтамабіля «Шкода» 2000 г. н. – затрымалі 1 жніўня ў горадзе Любані па вуліцы Баравіка. Другога – грамадзяніна 1978 г. н., які кіраваў скутарам «Хорс Мотарс» – выявілі на наступны дзень у вёсцы Ямінск.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio