Назапашваюць вітамінную гародніну
– Пагодныя ўмовы для вырошчвання сельгаскультуры культуры ў гэтым годзе былі не самыя лепшыя, – падзялілася аграном-насеннявод Святлана Федарэнчык. – Калі надышоў час уборкі ўраджаю, кіраўніцтва гаспадаркі звярнулася за дапамогай да арганізацый, што знаходзяцца на яе тэрыторыі ААТ. Першымі адазваліся на просьбу работнікі Соснаўскай №1 амбулаторыі пад кіраўніцтвам Мікалая Качана. Адчувальную дапамогу аказалі работнікі Соснаўскага дзіцячага сада (загадчык Жанна Пацярайлава). Актыўна дапамагаюць і пенсіянеры, у іх ліку Анатоль Жураўлевіч, Святлана Міхалевіч і іншыя. Больш за 10 дзён шчыруюць на палескіх палетках і работнікі, што стаяць на ўліку як беспрацоўныя ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Адвозяць моркву з палеткаў механітары Сяргей Скалабан і Мікалай Міхаленя. У рашэнні розных пытанняў, у тым ліку і з адвозкай гародніны, заўсёды ідзе дапамагае кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Даколь-агра» з Глускага раёна Аляксандр Сокал, сумесна з якім і вырошчваецца ў нас на Любаншчыне гэты сакавіты караняплод, – распавяла Святлана Іванаўна. – Усім, хто працуе на ўборцы ўраджаю гародніны, хочацца выказаць шчырую падзяку ад імя кіраўніцтва і спецыялістаў ААТ «Палессе-агра».
Рэалізацыя вырашчанай морквы працягваецца, ёю ўжо запасліся ўстановы адукацыі раёна, сталоўкі філіяла №6 «Любанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў» ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Любанскі завод сценавых блокаў», іншых арганізацый. Сакавітая гародніна «Палесся-агра» і «БВА» паспяхова рэалізоўваецца насельніцтву на восеньскіх кірмашах.









