Навучэнцы Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Надзеі Шумскай прысуджана прафсаюзная стыпендыя

Общество
17 ноября 2020
129
Навучэнцы Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Надзеі Шумскай прысуджана прафсаюзная стыпендыя
 
Пасведчанне аб выплаце яе днямі дзяўчыне ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Статкевіч.

Віктар Мікалаевіч шчыра павіншаваў Надзею, пажадаў далейшых поспехаў у атрыманні ведаў і навыкаў па абранай спецыяльнасці. Таксама зазначыў, што ў адпаведнасці з Пастановай Прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК такая стыпендыя ўжо на працягу многіх гадоў прызначаецца лепшым навучэнцам нашага ліцэя. Кожны новы семестр райкамам сумесна з прафкамам і адміністрацыяй установы адукацыі вызначаецца той, хто дастойны матэрыяльнага заахвочвання. Галоўнымі ўмовамі пры гэтым для рабят з'яўляюцца паспяховая вучоба, прыкладныя паводзіны, а таксама актыўны ўдзел у грамадскім жыцці навучальнай установы.

Па выніках папярэдняга семестра лепшых вынікаў якраз-такі дасягнула Надзея Шумская, якая з’яўляецца навучэнкай трэцяга курса 402 групы па спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі раслінаводства. Грамадскае харчаванне». За час вучобы, як распавялі ў ліцэі, дзяўчына зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку – добрасумленная, адказная, старанная, праяўляе зацікаўленасць да розных заняткаў, ахвотна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, што ладзяцца ва ўстанове, спраўна выконвае ўсе даручэнні.

Але найбольш часу дзяўчына ўдзяляе вывучэнню агульнаадукацыйных прадметаў і прафесійнага кампаненту, шмат чытае дадатковай літаратуры. Як мэтанакіраваны і матываваны чалавек, разумее: калі хочаш ісці далей, чагосьці дасягнуць, трэба пастаянна працаваць над сабой. Да слова, пасля заканчэння ліцэя Надзея плануе прадоўжыць вучобу на больш высокім узроўні.

Няхай усё ў яе атрымаецца, а прафсаюзная стыпендыя за ініцыятыўнасць і актыўнасць стане стымулам для дасягнення яшчэ больш важкіх вынікаў і новых перамог.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio