Наталля Муравейка, дэпутат райсавета дэпутатаў: Упэўнена, будуць прыняты самыя рацыянальныя рашэнні

Общество
14 января 2021
130
Наталля Муравейка, дэпутат райсавета дэпутатаў: Упэўнена, будуць прыняты самыя рацыянальныя рашэнні

Наталля Муравейка, дэпутат Любанскага раённага Савета дэпутатаў па Тальскай выбарчай акрузе №13, падзялілася сваім меркаваннем наконт правядзення VI Усебеларускага народнага сходу.

– Гэта важны форум, на якім абмяркоўваюцца актуальныя пытанні, вызначаецца стратэгія развіцця на бліжэйшыя гады і перспектыву. Упэўнена, увага будзе акцэнтавана на самых надзённых тэмах, і ў выніку будуць прыняты самыя рацыянальныя рашэнні, што дазволяць пераадолець ўсе складанасці і выклікі часу, зберагчы мір і стабільнасць у грамадстве і краіне.

Свае прапановы і меркаванні па фарміраванні новай мадэлі канстытуцыйнага ўстройства, развіцці рэгіёнаў абавязкова агучаць і нашы дэлегаты. Ад Любаншчыны на мерапрыемства паедуць прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны, сферы адукацыі, аховы здароўя, гандлю  – пяць чалавек.Усе яны вопытныя ў сваіх накірунках, адукаваныя, ініцыятыўныя, карыстаюцца бясспрэчным аўтарытэтам сярод калег, аказваюць неабходную дапамогу ў вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання і іншых, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях. Безумоўна, такі высокі  давер ім аказаны недарэмна.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio