Настаяцель храма Праабражэння Гасподня ў г. Любані, благачынны царкоўнай акругі Аляксандр Драгун прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні епархіяльнага савета

Общество
14 декабря 2020
128
Настаяцель храма Праабражэння Гасподня ў г. Любані, благачынны царкоўнай акругі Аляксандр Драгун прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні епархіяльнага савета

Падчас яго прадстаўнікі духавенства абмеркавалі шэраг пытанняў. У прыватнасці, зроблены акцэнт на эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне. У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі рэкамендавана па магчымасці пераносіць правядзенне мерапрыемстваў на больш спрыяльны час. Таксама было прынята рашэнне прызначыць адказных за духоўнае акармленне хворых на COVID-19, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцах на тэрыторыі Слуцка-Салігорскай епархіі. На Любаншчыне гэту місію належыць выконваць  протаіерэю Аляксандру Драгуну.

Падсумавалі на пасяджэнні і папярэднія вынікі акцыі “Мы разам!”. Дзякуючы нераўнадушным людзям і актыўнаму арганізатару, памочніку кіраўніка епархіяльнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльным служэнні манахіні Еўдакіі сабрана звыш 100 падарункавых набораў. 30 з іх выдзелена Любанскаму благачынню і ў рамках калядных свят будзе раздадзена жыхарам, якім асабліва патрэбны дапамога і падтрымка.

Крыніца фотаздымка – сайт Слуцка-Салігорскай епархіі.


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio