Наперадзе ў маладога механізатара з Талі Паўла Забалотца яшчэ шмат нязведанага

Общество
8 мая 2018
307
Наперадзе ў маладога механізатара з Талі Паўла Забалотца яшчэ шмат нязведанага
 
 Пасля заканчэння ў 2017 годзе Любанскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Павел Забалоцец уладкаваўся на работу ў КСУП «Таліца-агра». Сам ён з аграгарадка Таль, дзе і вучыўся ў мясцовай школе. У ліцэі набыў прафесію трактарыста-машыніста. Зараз штодзень асвойвае трактар МТЗ-82.1, а разам з тым практыкуецца ў якасным выкананні розных сельскагаспадарчых работ. Па словах Паўла, вазіў у асноўным кармы, дастаўляў угнаенні на палеткі, ваду на прыгатаванне раствораў для хімічнай апрацоўкі азімых сельгаскультур.

 Вядома, наперадзе ў маладога механізатара яшчэ шмат нязведанага, новага. Няхай жа поспех і ўдача стануць для яго ў жыцці надзейнымі спадарожнікамі.

 


pravoby presgov raispolkom mininf ispolkom portal 1radio